беларусы (biełarusy)
28 апреля 2023, 21:47імкнецца сонца да родных лясоў,робіць з рэк ды азёр люстэрка.узор волі слуцкіх паясоў, панясем да магілы жыцця свайго сведкі.
мы былі тут і будзем далей,нарадзіла нас гэта зямля.воля Бога ды шчасця кішэнь,нашых твараў не схавае імгла.
бо з табой, Беларусь, нарадзілісь, бо да нас ты была і жыла. і любіць табе мы навучылісь,тваю прыгажосць не згубіць імгла.
мы цябе зберагчы абяцаем, добрым словам ці з зброяй у руках. не забудзем і не пахаваем, сцяг твой вольны і вольны наш шлях.
лёс чароўны, гісторыя свету, без цябе не завемся ніяк. наша спадчына — ты наша мэта, беларусамі завемся мы, брат!
imkniecca sonca da rodnych liasoŭ,robić z rek dy azior liusterka.uzor voli sluckich pajasoŭ, paniasiem da mahily žyccia svajho sviedki.
my byli tut i budziem daliej,naradzila nas heta ziamlia.volia Boha dy ščascia kišeń,našych tvaraŭ nie schavaje imhla.
bo z taboj, Bielaruś, naradziliś, bo da nas ty byla i žyla. i liubić tabie my navučyliś,tvaju pryhažosć nie zhubić imhla.
my ciabie zbierahčy abiacajem, dobrym slovam ci z zbrojaj u rukach. nie zabudziem i nie pachavajem, sciah tvoj voĺny i voĺny naš šliach.
lios čaroŭny, historyja svietu, biez ciabie nie zaviemsia nijak. naša spadčyna — ty naša meta, bielarusami zaviemsia my, brat!
Пока нет комментариев. Авторизуйтесь, чтобы оставить свой отзыв первым!